19.02.2019 / 12:09

Адкрыты ліст футбалісту Палякову: Дзяніс, не трэба ставіць Радзіме нагу на шыю 23

Беларускі футбаліст Палякоў: Дзякуй Лукашэнку і Пуціну за новы ліміт, мы практычна адна краіна

Дзяніс Палякоў у цэнтры. Фота Сяргея Зініна.

Дзяніс, прывітанне!

Мяне клічуць Іван Караічаў, я сем гадоў працаваў у спартыўным піяры і заўзею за наш футбол з 1984 года. Я заўзею за нашу зборную з самай першай гульні, з таварняка супраць Украіны. Быў на гульні супраць «Люксембурга, амаль што плакаў пасля перамогі над Галандыяй, сціскаў кулакі, калі нарвежцы ўсё ж даціснулі нашых на першым афіцыйным выездзе.

Дзяніс, з моманту аднаўлення незалежнасці маёй краіны я заўзею за ўсе нашыя клубы ў еўракубках. БАТЭ, мінскае «Дынама», «Атака-Аўра», «Фандок» — мне пофіг, таму што з Беларусі. Маёй краіны, за якую сотні тысяч, а можа, і мільёны гатовыя галовы скласці. Гэта ўнутры чэмпіянату ў нас свае сімпатыі, часам бескампрамісныя, а вось за межамі у нас адна краіна, адзін патрыятызм і нават адзін еўракубкавы рэйтынг.

Вы (будзем на вы) зімой перайшлі ў екацярынбургскі «Урал». Зразумела: больш высокі статус лігі, у якой мільгаюць значна больш цікавыя лічбы. А на мінулым тыдні, вы, Дзяніс, сказалі адну фразу, і я адразу падумаў, што вы не падумалі. Давайце для пачатку працытую, а то не ўсе чыталі: «Даведаўся, што беларускія футбалісты не будуць лічыцца легіянерамі пазаўчора ўвечары, калі збіраўся на зборы. Вядома, спачатку ўзрадаваўся, гэта прыемна. З іншага боку, такія размовы ходзяць даўно, так што, пакуль закон не прымуць і афіцыйна не прызнаюць, радавацца рана. Ужо два-тры гады такія размовы ходзяць. Вядома, удзячны Лукашэнку і Пуціну за такое рашэнне. Мы практычна адна краіна, у нас адзін народ, ёсць Мытны саюз, сяброўскія адносіны прэзідэнтаў, таму пара было да гэтага прыйсці — хакеісты ж не лічацца легіянерамі ў Расіі. Думаю, гэта лагічны крок».

Вы ж гэта сказалі, Дзяніс? Не ананімны пісар з прэс-службы клуба недзе далёка, а вы асабіста. Вядома, няма нічога дрэннага ў тым, каб адчуваць сімпатыі да Расіі. Можа быць, карані, а можа быць — нешта чалавечае, а можа быць, працадаўца, ці ўсе разам. Не мне судзіць. Так, ёсць палітычныя адносіны. Шмат хто ў Беларусі мае нармальныя адносіны да Расіі. Але практычна адна краіна? Якога чорта?

Глядзіце, якая штука. Думаю, і нават упэўнены, што вашая фраза ўваходзіць у дысананс (зацаніце слова) з сутнасцю нацыянальнай зборнай Беларусі. Глядзіце, Дзяніс, мы ўсё ж асобная краіна. Так, мы дэ-юрэ ўваходзім ў Саюзную дзяржаву, але гэта не падстава ставіць сваёй Радзіме нагу на шыю.

У кастрычніку 1992-га я ў самым першым матчы заўзеў за Беларусь супраць Украіны, а не за Саюзную дзяржаву супраць Украіны.

У 1994-м я радаваўся разам з усімі пасля цяжкай, чаго ўжо там, але такой знакавай вікторыі супраць Люксаў.

А ў 1995-м, памятаеце пацаном, так? Пераможышча над стомленымі пасля фіналу Лігі чэмпійнаў галандцамі, як кажа мэтр, але тым не менш. Памятаеце класны тады (я не жартую) каментар Навіцкага? Памятаеце сцягі на трыбунах? Пагугліце, цікава.

Ды што там 90-я. А разгром Польшчы ў 2001-м? А гераічны выезд у Італію, калі вазілі ў 2004-м і цудам прайгралі? А наогул увесь адбор з 0-2 Украіне дома, калі ўвесь стадыён верыў у банду Малафеева, у Валіка і Хаца? Дзясяткі тысяч сэрцаў рваліся разам з выступам зборнай на футбольных палях. Гэта была зборная Саюзнай дзяржавы? Не, Дзяніс, Беларусі.

Дзяніс, вы насралі сваёй згаданай вышэй прамовай мне ў самае сэрца. І калі вас выпусцяць у асноўным складзе зборнай Беларусі на адборачных гульнях (а ў Крывушэнку ў гэтым плане лёгка верыцца), дык я выключаю ТБ і іду гуляць. Разумею, што многім напляваць, але мне — не. Вы выйдзеце на поле і не ўзгадаеце пра Івана Караічава, а я пра вас, Дзяніс, узгадаю.

Дзяніс, у нас адна краіна. І яна ніяк не называецца Саюзная дзяржава. І сорамна, Дзяніс, што такіх прамоваў ад вас не было, пакуль вы не перайшлі да расійскага працадаўцы.

Наша Радзіма, Дзяніс, называецца Беларусь. І зборная ў нас, Дзяніс, Беларусі.

Дзяніс, гэта важна, глядзіце, не пераблытайце.

7
LitvinM / Адказаць
19.02.2019 / 12:21
А для Палякова Беларусь Радзіма? Ен гэта ведае? Навошта пісаць адкрыты ліст да чалавека які ніколі (аб чым сведчаць яго выказваньні) не разумеў і не жадаў разумець што есьць Беларусь. І не таму не разумеў што слаба тлумачылі, а таму, што Беларусь для яго проста маўклівае пацісканьне плячыма. І што вы чакаеце ад яго? Што вы чакаеце ад Глебаў - малодшага і старэйшага. Ды й увогуле - шмат такіх у нас, бальшыня. Гэта вам не Расея, і не Ўкраіна. Ніводнаму Дзюбе не прыйдзе ў галаву сказаць хоць нешта аддалена падобнае на гэта пра яго Расею
8
belariy / Адказаць
19.02.2019 / 12:29
ключавыя словы: "Разумею, што многім напляваць". 
і Палякову, і большасьці астатнім. на вялікі жаль.
233
вася чэсных / Адказаць
19.02.2019 / 12:33
Все проще, Поляков пожил в Екатеринбурге и, вопреки внушаемым мнениям, узнал, что Беларусы и Русские - ОДИНАКОВЫЕ. Что нет кардинальных различий и знаков качества. И оттого у него, как и у всех белорусских проф.спортсменов возникает резонный вопрос - "какого черта я здесь в РФ легионер"?! Это первое. А второе, Иван, ваш напыщенный пафос насчет "десятков тысяч рвущихся сердец на стадионе" хорош для подростка лет 15-ти, но не для взрослого мужчины. Футбол - это игра. Денис - профессиональный игрок, мало понимающий в политике(бегать это вам не думать), для него важно - отсутствие проблем с трудоустройством, а "быть легионером" - просто неприятное препятствие. И не стоит искать здесь сакральный смысл. Не будь этих проблем, больше белорусов смогли бы получить лучший игровой опыт в РФ, что в футболе, что в хоккее, а это отразилось бы лучшим образом на результатах наших сборных.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру