Дзярждума Расіі прыняла ў трэцім, канчатковым чытанні законапраект, які забараняе вайскоўцам мець смартфоны і кантактаваць з журналістамі, паведамляецца на сайце ніжняй палаты парламента.

Згодна з дакументам, гаворка ідзе не толькі пра смартфоны, але і пра іншыя гаджэты, у «якіх могуць захоўвацца або якія дазваляюць з выкарыстаннем інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай сеткі «Інтэрнэт» распаўсюджваць або прадстаўляць аўдыё-, фота-, відэаматэрыялы і дадзеныя геалакацыі».

Абмяжоўваецца права ваеннаслужачых на карыстанне сацсетак. Да прыкладу, ім нельга будзе выкладваць у інтэрнэт любую інфармацыю, якая можа паказаць на іх месцазнаходжанне і прыналежнасць да Узброеных сіл, а таксама аб цяперашніх і былых калегах, членах іх сем'яў.

Прычынай для прыняцця забароны аўтары законапраекта называюць асаблівую цікавасць да расійскіх вайскоўцаў з боку спецслужбаў «асобных дзяржаў, тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0