19.02.2019 / 15:43

У Бярозаўскім раёне легкавік сутыкнуўся з ласём, вылецеў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва

Аварыя на 130-м км аўтадарогі М1 / Е30 у Бярозаўскім раёне адбылася яшчэ 15 лютага, паведамляе ДАІ Брэста.

25-гадовы мужчына за рулём «Сітраен Берлінга» ехаў у бок Мінска. У нейкі момант на трасу раптоўна выбег лось. Кіроўцу не ўдалося пазбегнуць сутыкнення з жывёлай. Ад удару легкавік занесла ў прыдарожны кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва.

У выніку ДТЗ кіроўца з рознымі траўмамі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. Пасажыр не пацярпеў дзякуючы рамяням бяспекі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру