19.02.2019 / 16:48

«На калені, с**а!» — падрабязнасці жорсткай разборкі паміж беларускімі дзяўчатамі, якая трапіла на ВІДЭА 17

Нядаўна ў сеціве адшукаўся відэазапіс жорсткай бойкі паміж беларускімі дзяўчатамі. Са словамі «на калені, с**а!» адна з «гераінь» жорстка збівае рукамі і нагамі сваю ахвяру. Адбываецца ўсё ў нейкім пад’ездзе.

«Наша Ніва» даведалася падрабязнасці здарэння.

Было гэта ў пачатку лютага. Ахвяра на відэа — мінчанка Сабрына.

Каб разабрацца з Сабрынай, прыехалі дзве дзяўчыны з Брэста: Аліна і Наста. Першая збівала, другая здымала.

Аліна, якая збівала дзяўчыну

Па версіі яе агрэсіўных сябровак, бойка адбылася не проста так, а «за справу». Маўляў, Сабрына атрымала за доўгі язык. Яна нібыта нагаварыла гадасцяў пра маці адной са сваіх знаёмых, назвала яе маці «шлюхай». Але тая дзяўчына, пра маці якой прагучалі абразы, была сіратой, таму за яе ўступілася іншая сяброўка.

«Відэааператар» бойкі Наста 

Гэтая сяброўка прапанавала Сабрыне «выйсці адзін на адзін». Тая пагадзілася.

Пацярпелая Сабрына М.

Натоўпам Сабрыну ніхто не біў, сцвярджае відавочца, усё было «адзін на адзін».

Гэта адна версія здарэння. Маці Сабрыны ведае пра гісторыю, але не захацела патлумачыць, ці звярталася сям'я ў міліцыю. «Наша Ніва» звязалася з самой Сабрынай, але дзяўчына адмовілася каментаваць бойку.

Аднак ёсць запіс дыялога з сасцетак, дзе ў пацярпелай пытаюцца пасля бойкі, ці мае яна нейкія прэтэнзіі. Сабрына адказвае, што не мае. 

nn.by

16
кронан / Адказаць
19.02.2019 / 16:51
Будучыя мамы. Нагледзяцца тупых серыялаў па рашаТВ пра "рэальных пацаноў".
1
Казік / Адказаць
19.02.2019 / 16:54
Гопніцы
56
Аляксандр comrade / Адказаць
19.02.2019 / 17:07
кронан, вы в 90е жили, когда в чужой микрорайон было страшно зайти? Это на видео невинные шалости. Только вот в то время никаких русских сериалов не было - только латиноамериканское мыло и американские боевики с гнусавым переводом.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру