19.02.2019 / 16:46

У крамах Брэста і Гомеля прадаваліся кітайскія пано са свастыкай 4

У крамах Брэста і Гомеля прадаваліся пано са свастыкай, забаронены тавар канфіскавалі, паведамляе міліцыя.

У студзені на вітрынах крам у Брэсце і Гомелі пакупнікі маглі бачыць забароненую прадукцыю. У продажы былі дэкаратыўныя пано з выявай герба нацысцкай Германіі часоў Трэцяга рэйха — чорнага арла, які трымае ў лапах вянок са свастыкай.

Увесь забаронены тавар канфіскавалі, а ў дачыненні да кіраўнікоў аб'ектаў гандлю склалі адміністрацыйныя пратаколы. Мяркуецца, што пано прывезлі з Кітая.

У Гомелі суд ужо адбыўся. Загадчыка крамы прызналі вінаватым, яму прызначылі штраф у памеры 6,5 тысячы рублёў. Суд у Брэсце пройдзе ў найбліжэйшы час.

1
Матёрый / Адказаць
19.02.2019 / 16:52
В судах сидя, те кому не хватает свастикой.
1
фелікс / Адказаць
19.02.2019 / 17:21
Гэта ж якая страшная рэч - фашысцкая сымболіка. Дастаткова толькі на яе зірнуць, як мазгі адразу набок становяцца. Як галава Гаргоны.
0
ugo / Адказаць
19.02.2019 / 17:27
Герб нацыскай Германіі гэта, вядома, дрэнна. Але, свастыка - гэта старажытны індыйскі знак. Дарэчы, паглядзіце ў нумізматаў, на савецкіх(!!!) грашах 1924 года адлюстравана свастыка на ўсю купюру. Дый i нашы ткачыхі з народа, напачатку 20 стагоддзя, часам упляталі свастыку ў свае вышыванкі.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру