У міліцыю 17 лютага паступілі заявы ад 23-гадовага і 26-гадовага жыхароў Магілёва, якіх збіў у маршрутным аўтобусе незнаёмы мужчына.

30-гадовы раней не судзімы магілёвец у той вечар ён быў моцна п'яны, і, зайшоўшы ў аўтобус, адразу ж пацікавіўся ў кандуктара, чаму той ездзіць бясплатна.

На просьбу аплаціць праезд ён адказаў, што беспрацоўны і плаціць не збіраецца. Тады на дапамогу кандуктару прыйшлі двое пасажыраў. Гэта яшчэ больш раззлавала п'янага мужчыну, і ён стаў іх збіваць, пасля чаго спрабаваў выйсці з аўтобуса.

Мужчыну затрымалі. Вырашаецца пытанне пра крымінальную справу за хуліганства, звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?