На Століншчыне браканьер сеткамі вылавіў 15,5 кілаграма рыбы. Сваімі дзеяннямі ён нашкодзіў прыродзе на суму больш за 4,5 тысячы рублёў, паведамляе БелТА.

Жыхара вёскі Хорск 16 лютага затрымалі супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Сеткамі з меліярацыйнага канала 41-гадовы мужчына вылавіў 178 асобін сярэбранага карася і чатыры — галавешкі-ратана.

Нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду спецыялісты ацанілі ў 179,2 базавай велічыні (4569,6 рубля). Столінскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0