19.02.2019 / 21:17

Швецыя адмовілася выдаць Польшчы сталінскага злачынцу 3

Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала пасла Швецыі праз адмову шведскага суда выдаць Стэфана Міхніка, які падазраецца ў злачынствах супраць польскіх антыкамуністаў, паведамляе Радыё Польшча.

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы ставіць у віну 89-гадоваму Міхніку сама меней 30 злачынстваў, учыненых у 1950-я гады супраць праціўнікаў камуністычнага рэжыму.

У прыватнасці, яго падазраюць у тым, што ён, быўшы вайсковым суддзёй ПНР, прысуджваў да смяротнага пакарання ўдзельнікаў польскага антыкамуністычнага падполля. За гэта яму пагражае пажыццёвае турэмнае зняволенне.

Стэфан Міхнік жыве ў Швецыі з 1968 года, з 2008 года ўнікае ўсякіх кантактаў з афіцыйнымі прадстаўнікамі Польшчы.

11
Ян Севярын Бакей / Адказаць
19.02.2019 / 21:43
пажыцьцёвае зьняволеньне - з улікам узросту абвінавачанага- гэта можа быць некалькі месяцаў...ад зямнога суда ён , па ходу,сышоў, альбо сыйдзе ( а ў суд вышэйшы ад любога зямнога ён і яму падобныя пэўна ж ня вераць)
38
Вiталь А. / Адказаць
19.02.2019 / 22:14
Ян Севярын, гэты чалавек асуджаў на смерць забойцаў беларусаў, мірнага насельніцтва на Падляшшы, такіх як Буры-Райс і яго паплечнікаў. У чым яго віна? 
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
20.02.2019 / 18:18
Вiталь А.,мы ня ведаем, каго ён асуджаў на сьмерць і наколькі даказаная была іх віна  ( а верыць судьдзям сталінскага часу і сталінскай гадоўлі ў палітычных працэсах- даволі легкадумна...) І потым, калі ў гэнага Міхніка няма віны перад Польшчаю і польскім народам, то чаму ён дзесяцігодьдзямі пазьбягае суда - тут , здаецца, суд з правам на абарону, не? Выйшаў бы прылюдна, прыцягнуўшы журналістаў да працэса, паказаў бы, што доказаў супраць яго няма , а каб паспрабавалі засудзіць - плюнуў бы ім ў вочы і сказаў бы"ганьбую расправу вашу палітычную давеку, быць дому вашаму пусту..." Памятаецца, адзін сербскі генерал такое не так даўно зрабіў - прыняў атруту сам ў зале суда, абвінаваціўшы судьдзяў у прадузятасьці...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру