19.02.2019 / 22:29

Амерыканец зрабіў 50 тысяч здымкаў Месяца і злучыў іх у адну ФАТАГРАФІЮ 7

Астрафатограф Эндру Макарці зрабіў здымак Супермесяца ў высокім разрозненні. Для гэтага яму спатрэбілася каля 50 тысяч фотаздымкаў.

У ноч на 19 лютага можна было назіраць самы вялікі Месяц у 2019 годзе — у гэты час ад Зямлі да спадарожніка было ўсяго 356,7 тысячы кіламетраў.

Макарці вырашыў зафіксаваць падзею, зрабіўшы прыкладна 50 тысяч фатаграфій для таго, каб аб'яднаць іх у адну з разрозненнем 81 мегапіксель. Фатаграфію ў высокім разрозненні можна паглядзець тут

Фота: reddit.

30
Жвір / Адказаць
19.02.2019 / 22:50
Нейкі злавесны выгляд мае. Лепш не глядзець.
42
Жвір / Адказаць
19.02.2019 / 23:27
Сонечныя промні, адлюстраваныя ад паверхні Месяца, атрымліваюць кепскую энэргію. Нездарма розныя псыхі, ды проста ваўкалакі, асабліва лютуюць у поўны Месяц, калі адлюстраванае ад яго сьвятло асабліва моцнае... Кепска, калі сьвятло Месяца пранікае ў жылыя памяшканьні, дзіцячыя пакоі...бо зь ім туды пранікаюць розныя нячысьцікі й нават вурдалакі...Апошнія вызначаюцца асаблівай небясьпекаю...ух.
1
фелікс / Адказаць
19.02.2019 / 23:42
Жвір, ну дзе вурдалакі працуюць мы ведаем.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру