20.02.2019 / 09:21

Украіна абвясціла ў вышук галоўнага фігуранта справы аб крушэнні «Боінга» пад Данецкам 7

Служба бяспекі Украіны абвясціла ў вышук Алега Іваннікава, меркаванага афіцэра ГРУ, якога называюць ключавым фігурантам справы аб авіякатастрофе «Боінга» рэйса MH17 ў ліпені 2014 года над Данбасам.

Паводле інфармацыі, размешчанай у базе дадзеных МУС Украіны, Іваннікаву інкрымінуюцца артыкулы КК аб стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі і вядзенні агрэсіўнай вайны.

Як раней паведамлялі даследчая група Bellingcat і расійскае выданне The Insider, Алег Іваннікаў каардынаваў дзеянні сепаратыстаў, а таксама наёмнікаў ПВК «Вагнер» на тэрыторыі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі. У мінулым ён таксама пад чужым імем узначальваў міністэрства абароны Паўднёвай Асеціі.

65
Партизан / Адказаць
20.02.2019 / 09:38
Но вот международная следственная группа за 5 лет работы так никому пока официальных обвинений и не предъявила. И будет еще долго затягивать это дело. Они поняли, что истинную причину трагедии нужно на долгие годы скрыть. Но почему? Все просто в этой трагедии у всех рыло в пуху, что российское, что украинское, что западное. Каждый внес туда свою лепту. Поэтому всю правду узнают наши внуки, когда это уже будет просто историческим событием. Временами будут вбрасывать "расследования", каких то бульварных газет, что бы не забывали, но не более того.
1
Цетка Алена / Адказаць
20.02.2019 / 11:45
Каб не атрымалася, што яго ужо знайшлi.
17
Брыдкая пачвара / Адказаць
20.02.2019 / 11:48
Партизан, цалкам, згодны. Што расейскія, што заходнія спецслужбы ведаюць болей, чым гавораць. Толькі зараз агучыванне праўды непатрэбна,як і непатрэбна праўда Аб майдане і забойствам там, як і праўда Аб Крыме, і т.д. Як не патрэбна гэтая праўда і самім украінскім уладам, бо з'явіцца надта шмат пытанняў да іх. А вось гэта аб'ява аб вышуке—хутчэй спроба некага пра піарыцца на крыві перад выбарамі, чым нешта сур'ёзнае
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру