20.02.2019 / 09:45

Легкавік у Аршанскім раёне ўрэзаўся ў агароджу

Аварыя адбылася 19 лютага каля 23.00 каля вёскі Стахаўка. Кіроўца аўто не справіўся з кіраваннем і заехаў у агароджу на дарозе Р22 Орша — Дуброўна, паведамляе МНС

Работнікі МНС дэблакавалі мужчыну, якога з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі. Пасажыр легкавіка змог самастойна выбрацца з машыны.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру