20.02.2019 / 11:12

Беларускі экспарт у 2018 годзе вырас да $ 33,7 мільярда 4

Экспарт беларускіх тавараў у 2018 годзе вырас на 15,3% і дасягнуў $ 33,7 млрд у параўнанні з 2017 годам. Пра гэта паведаміў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на пашыраным пасяджэнні калегіі ведамства, паведамляе БелТА.

«Такім чынам, на фоне высокай базы 2017 года другі год запар нам удалося забяспечыць траекторыю росту, перавыканаць пастаўлены кіраўніком дзяржавы параметр прагнозу», - звярнуў ён увагу.

Макей адзначыў станоўчыя тэндэнцыі ў гандлі: у вартасным выражэнні прыбаўка склала $ 4,5 млрд, а амаль 60% прыросту забяспечана за кошт прадукцыі, якая не адносіцца да нафты, нафтапрадуктаў, угнаенняў. Апошняе кажа пра паляпшэнне таварнай структуры экспарту.

3
вася чэсных / Адказаць
20.02.2019 / 11:30
И безо всякого Майдана, замечу))))))
2
Брыдкая пачвара / Адказаць
20.02.2019 / 11:58
Цікава, а чаму пра рост экспарту распавядае міністар ЗС, а профільнае Мінэканомікі?
1
Палкоўнік Зэман / Адказаць
20.02.2019 / 13:17
Гэта добра, што экспарт вырас. Але цiкава было б даведацца пра эфектыўнасць экспарту. Асаблiва - сельскагаспадарчага.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру