20.02.2019 / 11:16

Маці Скрыпаля запатрабавала прызнаць сына зніклым без вестак

Маці былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля звярнулася з заявай у маскоўскую паліцыю з просьбай прызнаць зніклымі без вестак сваіх сваякоў, атручаных у брытанскім Солсберы ў сакавіку 2018 года, піша ria.ru.

Заява пададзена па месцы пражывання дачкі Скрыпаля Юліі, якая была атручаная разам з бацькам, паведаміла РІА Навіны пляменніца выведніка Вікторыя. Калі Скрыпалёў прызнаюць зніклымі без вестак, то маці дастануцца кватэра, машына і сабака, дадала яна.

Раней брытанскія СМІ паведамлялі пра пагаршэнне здароўя Сяргея Скрыпаля. Аб месцазнаходжанні Скрыпалёў нічога невядома.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру