20.02.2019 / 11:39

Загадчыца фермы прыйшла на працу п'янай, яе звольнілі. А яна скрала службовую машыну і разбіла яе 2

Фота гродзенскай міліцыі

Здарэнне адбылося ў аўторак у Іўеўскім раёне на малочна-таварнай ферме, паведамляе абласная міліцыя.

39-гадовая жанчына — прычым яна працавала загадчыцай фермы — з'явілася ў нецвярозым выглядзе на працоўным месцы, за што была неадкладна звольнена. Яна абурылася рашэннем і ў якасці нязгоды самавольна з'ехала з ужо былой працы на службовай «Ніве».

Ніхто з работнікаў не змог спыніць былую начальніцу. Аднак далёка з'ехаць жанчына не змагла, літаральна праз пару кіламетраў аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся.

Кіроўца траўмаў не атрымала, а вось машына пашкоджана даволі моцна. Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Угон».

0
Жвір / Адказаць
20.02.2019 / 11:47
Так бывае, калі ўсё за......
1
Палкоўнік Зэман / Адказаць
20.02.2019 / 13:12
"Такие времена", як кажа таварыш Познэр :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру