22.02.2019 / 16:45

Да Дня роднай мовы ў Мінску пакажуць «Форэста Гампа» і «Хронікі Нарніі» па-беларуску 4

Паказы пройдуць у кінатэатры «Масква» (пр. Пераможцаў, 13).

«Форэст Гамп», «Хронікі Нарніі» і «Уолтэр Міці» вяртаюцца: «Беларускія ўікэнды» робяць паўтор самых хітовых фільмаў на Дзень роднай мовы.

На пачатку 2019 года «Беларускія ўікэнды» праводзілі галасаванне сярод гледачоў — якія з фільмаў праекта варта паўтарыць. Больш як 1500 чалавек абралі «Форэста Гампа», «Хронікі Нарніі» і «Уолтэра Міці» найлепшымі фільмамі.

Таму «Кінаконг» пры падтрымцы velcom ладзіць паўторныя паказы гэтых фільмаў па-беларуску. Імпрэзы прымеркаваныя да Дня роднай мовы:

22 лютага (пятніца) — «Форэст Гамп».

«Форэст Гамп» — цікавая гісторыя незвычайнага лёсу, якая атрымала ў 1995 годзе 6 прэмій «Оскар», у беларускай агучцы фільм паглядзела больш за 2000 чалавек.

23 лютага (субота) — «Хронікі Нарніі»

«Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» — цудоўная экранізацыя знакамітай кнігі, пераклад якой быў прэзентаваны разам з фільмам.

24 лютага (нядзеля) — «Таемнае жыццё Уолтэра Міці».

Адмыслова да прэм’еры фільма «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» быў зняты відэакліп на спеў з фільма — перакладзены на беларускую мову Space Oddity Дэвіда Боўі, які выканала маладая спявачка Валерыя Яскевіч і музыка гурта ЛСП Пётр Клюеў. Кліп быў зняты на даху офіса кампаніі velcom. Відэа набрала каля мільёна праглядаў на YouTube і ў сацсетках.

Паказы пройдуць у кінатэатры «Масква». Квіткі можна набыць у касах кінатэатра і анлайн.

5
Спартовец / Адказаць
20.02.2019 / 14:36
Гэта вельмі файна
4
Pauliuk / Адказаць
20.02.2019 / 15:27
Супер! Дзякуй Кінаконгу за працу!
3
Андрэй91 / Адказаць
21.02.2019 / 01:39
Каб яшчэ па тэлевізару можна было іх паглядзець, было б зусім цудоўна
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру