20.02.2019 / 14:02

Пуцін: Сатэліты ЗША падрохкваюць амерыканцам 11

kremlin.ru

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін распавёў, якім будзе адказ на размяшчэнне ЗША ў Еўропе ракет. Пра гэта ён паведаміў падчас штогадовага паслання Федэральнаму сходу.

Паводле яго слоў, меры будуць «люстэркавымі» і «асіметрычнымі».

Кіраўнік расійскай дзяржавы заявіў, што Расія будзе ствараць і размяшчаць віды ўзбраенняў, якія могуць быць выкарыстаны не толькі на тэрыторыі, з боку якой зыходзіць пагроза, але і там, дзе будуць знаходзіцца цэнтры прыняцця рашэнняў аб ужыванні ракетных комплексаў.

«Рэалізуем (гэтыя меры) неадкладна», — падкрэсліў Пуцін.

Ён таксама параіў амерыканскім партнёрам «пакінуць ілюзіі».

Паводле яго слоў, многія краіны выпускалі ракеты сярэдняй і меншай далёкасці, а Расія і ЗША — не.

«Трэба было дзейнічаць па-сумленнаму, а ЗША самі парушаюць, а потым яшчэ і з дамовы выйшлі. А сатэліты амерыканцаў ім «падрохкваюць», - адзначыў Пуцін.

5
фелікс / Адказаць
20.02.2019 / 14:06
Вось для чаго Расеі патрэбны буфер. Пакуль супраціўнік гужуе у буфернай краіне (Банасье і кардзінал - гэта сіла), Расея дзярэ лататы на свае тэрыторыі і рыхтуецца да абароны, не забываючы падкідваць дравішкі у вайну на буфернай тэрыторыі. Так было і у першую, і у другую сусветныя войны.
9
Той самы / Адказаць
20.02.2019 / 14:07
Падрохкваюць сатэліты - ЗША, кажаш? 

А вось ёсьць у Расеі адзіны і апошні сатэліт, які не тое што падрохквае, а падлізвае ёй, ды так, што беларусы хутка пайдуць з торбай.


1
Niemand / Адказаць
20.02.2019 / 14:17
О, пачалося... Зараз уся стужка навін будзе ў брахні і шмарклях плюгаўца.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру