Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую вас з Раством Хрыстовым.

Гэта радаснае сямейнае свята, сагрэтае запаветамі любві і згоды, дорыць мільёнам людзей веру і надзею. Ціхая калядная ноч, азораная святлом Віфлеемскай зоркі, дапамагае стаць бліжэй адзін да аднаго, забыць крыўды і адкрыць сэрцы насустрач дабру.

У такія ўрачыстыя дні асабліва пранікнёна адчуваецца непарушнасць вечных евангельскіх ісцін, простых і вялікіх адначасова. Бо ў наш складаны і супярэчлівы век чалавецтву неабходны высокія ідэалы справядлівасці, самаахвярнасці і міласэрнасці, якія хрысціянства нясе ў свет вось ужо больш як дзве тысячы гадоў.

Няхай жыватворная атмасфера Раства заўсёды пануе ў вашых дамах, дапамагае захоўваць самыя галоўныя скарбы — душэўны спакой і добрае самаадчуванне дзяцей і блізкіх, узаемаразуменне, дружбу і вернасць, уменне дараваць і цаніць жыццё.

Жадаю вам, дарагія суайчыннікі, моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, вялікага шчасця і выдатнага настрою.

Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?