20.02.2019 / 14:50

Пуцін прэзентаваў новы від зброі 18

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у пасланні Федэральнаму сходу прадставіў найноўшы від зброі.

Гаворка пра гіпергукавую ракету «Цыркон». Ён адзначыў, што ў ходзе абвяшчэння паслання ў мінулым годзе ён паабяцаў паступова расказваць пра новыя ўзбраенні.

«Сёння лічу магчымым таксама афіцыйна праінфармаваць вас і яшчэ пра адну перспектыўную навінку. Вось паволі будзем распавядаць, што ў нас там, у загашніку. Дык вось, яшчэ пра адну перспектыўную навінку, праца над якой ідзе паспяхова і ў запланаваныя тэрміны, безумоўна, будзе завершана, а менавіта пра гіпергукавую ракету «Цыркон», — сказаў Пуцін.

Ён удакладніў, што марская ракета «Цыркон» будзе мець хуткасць 9 махаў (адзін мах — 340 м/с) і далёкасць больш за 1000 км, ёй будуць узброены надводныя і падводныя караблі, як перспектыўныя, так і тыя, што будуюцца.

Уладзімір Пуцін таксама распавёў пра іншыя поспехі Расіі: пачалася серыйная вытворчасць комплексу «Авангард», пачалася вытворчасць «Сармата». Паводле яго слоў, найноўшая зброя «Перасвет» і «Кінжал» паказала сваю эфектыўнасць, паспяхова праходзяць выпрабаванні «Буравесніка» і «Пасейдона».

3
Спартовец / Адказаць
20.02.2019 / 15:04
Калі ўжо гэны мултасэрыял скончыцца?
3
metsavend / Адказаць
20.02.2019 / 15:53
Путин представил новый вид подхрюкивающего оружия: оно, имеющее  спереди вид пятачка, будет подхрюкивать каждому чиху царя Владимира, а также его фантазиям, отображённым графически  в виде продукции Союзмульфильма. Рабы в экстазе. Пенсионеры рады: наши пенсии, отодвинутые на пять  лет, не пропали даром. Они пошли на новое супероружие, не имеющее аналогов в мире зазеркалья отставного майора КГБ - подхрюкивающего оружия! Ура, товарищи! Верной дорогой идёте! Ядерный рай стал ещё на шаг ближе! 
3
Палескі партызан / Адказаць
20.02.2019 / 15:54
- Мама, мульцікі! - радасна закрычаў Вовачка, убачыўшы па тб пасланне цёзкі федэральнаму сходу.) Каб што людскае, а толькі зброя на ўме.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру