20.02.2019 / 16:17

Губернатары на зборы па ваеннай бяспецы прайшлі агнявую падрыхтоўку 17

На базе 51-й артылерыйскай брыгады сёння прайшоў збор «Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь» са старшынямі выканкамаў абласцей і Мінска ды іх намеснікамі, якія курыруюць пытанні тэрытарыяльнай абароны, піша БелТА.

Падчас збору яго ўдзельнікі азнаёміліся з асноўнымі тэндэнцыямі развіцця ваенна-палітычнага становішча. Яны наведалі выставу, дзе былі прадстаўлены асноўныя сродкі агнявога паражэння, якія знаходзяцца на ўзбраенні ва Узброеных Сілах і тэрытарыяльных войсках, іх магчымасці.

Затым каля вёскі Пратасевічы быў паказаны прыклад нанясення магутнага агнявога ўдару ракетных падраздзяленняў, а на палігоне Асіповіцкі прайшлі практычныя вучэнні па стральбе з мінамётаў і процітанкавых гармат. Як запэўніў начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі Андрэй Пасека, асабовы склад вайскоўцаў запасу, які браў удзел у зборах, упэўнена выканаў пастаўленую задачу, паразіўшы ўсе цэлі праціўніка.

Як адзначыў на тэарэтычных занятках міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, кожны збор мае сваю накіраванасць. З 2016 года разгледжаны пытанні фарміравання тэрытарыяльных войскаў, арганізацыі тэрытарыяльнай абароны, аховы абаронных аб'ектаў і ўвядзення ваеннага становішча. Падчас папярэдняга збору, які прайшоў у Брэсцкай вобласці, быў вывучаны парадак баявога прымянення ваенных частак і Узброеных Сіл сумесна з падраздзяленнямі тэрытарыяльных войскаў, акцэнт быў зроблены на абароне населеных пунктаў. На сённяшніх зборах асноўная ўвага надаецца агнявога паражэння праціўніка.

«Як паказваюць ваенныя канфлікты апошніх гадоў, гэта з'яўляецца важным фактарам для дасягнення мэтаў любога супрацьстаяння», — падкрэсліў Андрэй Раўкоў.

1
циник / Адказаць
20.02.2019 / 16:24
Готовятся к референдуму об "объединении"? 
2
ooo / Адказаць
20.02.2019 / 16:45
Когда уже уберут эти шапки-ушанки?
0
bell / Адказаць
20.02.2019 / 16:53
У бой ідуць адны старыкі.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру