20.02.2019 / 19:35

Экс-кіраўнік НАТА: Беларусі пагражае вайна і анексія 17

Былы генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн упэўнены, што ў планах Расіі далучыць Беларусь і наблізіцца да межаў Заходняй Еўропы. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Liga.net.

Андэрс Фог Расмусэн, фота: Liga.net.

«Ключавая рызыка — гэта паўтор у Беларусі ўкраінскага сцэнарыя з вайной і анексіяй. Гэтую краіну чакае такі сцэнар, калі яна не пачне рэфармавацца», — сказаў Расмусэн.

Ён параіў беларусам пачаць рэформы, каб прыйсці да дэмакратыі і свабоды, «каб засцерагчыся ад агрэсіі расіян».

«Толькі гэтыя рэчы створаць абарону ад расійскай агрэсіі», — падкрэсліў былы генеральны сакратар Альянсу.

Па словах Расмусэна, ён добра памятае заявы расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пра тое, што Беларусь павінна быць уключана ў «вялікую рускую дзяржаву», і гэта вельмі падобна на незаконную анексію ўкраінскага Крыма.

«І я б хацеў, каб Беларусь атрымлівала больш дапамогі ад Захаду. Але нам трэба бачыць пераарыентацыю Беларусі да свабоды і дэмакратыі», — адзначыў ён.

Пры гэтым экс-кіраўнік НАТА заяўляе, што Аляксандр Лукашэнка не хоча рэфармаваць краіну і рухацца на Захад.

«Так, ён не хоча. Але таксама Лукашэнка не жадае жыць пад прыгнётам Пуціна. Яму трэба выбраць: альбо рэформы, альбо пастаянны прыгнёт расіян», — рэзюмаваў Расмусэн.

7
фелікс / Адказаць
20.02.2019 / 17:43
І я б хацеў, каб Беларусь атрымлівала больш дапамогі ад Захаду. Але нам трэба бачыць пераарыентацыю Беларусі да свабоды і дэмакратыі.

У новым навучальным годзе на кафедры славянскай філалогіі філалагічнага факультэту БДУ збіраюцца адмяніць вывучэнне беларускай мовы ў звязцы з іншымі славянскімі. Замест яе будуць вывучаць расейскую мову.


6
меркаванне / Адказаць
20.02.2019 / 18:02
"Раждзённы ползаць лятаць не можа", так што яму выбіраць няма з чаго. Але будзе намагацца абдурыць заходнікаў стары панікоўскі.
14
Жвір / Адказаць
20.02.2019 / 18:04
Пэўна захад ня хоча (альбо ня можа) зразумець, што Лукашэнка несамастойны палітык, што ён стаўленік Крамля й праваднік палітыкі Крамля. Яму дазволена самастойнасьць рашэньняў толькі на ўзроўні калгаснага кіраваньня, ва ўсім астатнім ён падпарадкаваны Крамлю. Крэмль паклапаціўся й на выпадак магчымых дэмаршаў, абклаўшы яго сваімі людзьмі на ўсіх узроўнях, асабліва пасьля свайго ўкраінскага фіяска...Калі б гэта было ня так, Лукашэнка яшчэ ў 90-я правёў бы ўсе патрэбныя рэформы...
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру