У Століне пры сартаванні смецця знайшлі партфель з патронамі і порахам, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Пра небяспечную знаходку ў міліцыю паведаміў майстар мясцовай станцыі збору цвёрдых камунальных адыходаў днём 19 лютага. Работнiкi пры сартаванні смецця знайшлі партфель, у якім знаходзіліся патроны, а таксама ёмістасці з рэчывам, што нагадвала порах.

На месца прыбыла следча-аператыўная група. У партфелі былі два слоікі з порахам, капсулі і патроны. Боепрыпасы адправілі на выбуховатэхнічную і балістычную экспертызу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0