У Гродне 24-гадовы ў цэнтры горада абрабаваў і згвалтаваў жанчыну, на некалькі дзясяткаў гадоў старэйшую за яго, паведамляе абласная міліцыя.
Здарэнне адбылося ў ноч на 20 лютага. Жанчына каля 00.30 вярталася дадому з працы. Да яе падбег нецвярозы хлопец, вырваў сумачку і стаў уцякаць. Жанчына не спалохалася, паспрабавала дагнаць зламысніка. Аднак той праз 100 метраў спыніўся і паваліў на зямлю, а затым згвалтаваў
Жанчына звярнулася ў міліцыю. Маладога чалавека на працягу 10 хвілін затрымалі супрацоўнікі дэпартамента аховы з дапамогай сабакі. Заведзеныя дзве крымінальныя справы па артыкулах «рабаванне» і «згвалтаванне».