Аляксандр Лукашэнка перасцярог праваахоўнікаў ад раскрыцця крымінальных спраў шляхам прыцягнення да адказнасці невінаватых людзей. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіч, піша БелТА.

«У апошні час, асабліва ў сувязі з гэтымі дактарамі, тымі нягоднікамі, якія кармілі ў школах і абіралі дзяцей, такія хвалі ў грамадстве: «Вось, напэўна, не трэба было б саджаць дактароў». Усе перад законам роўныя, але пры гэтым трэба мець на ўвазе адно: ні Гасподзь, ні людзі нам не даруюць, калі мы пакараем невінаватага. Калі мы не можам даказаць, лепш не чапаць гэтага чалавека. Калі ён нягоднік — ён усё роўна патрапіцца, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму ні ў якім разе нельга пакрыўдзіць невінаватага чалавека».

Ён заўважыў, што ў ранейшыя часы, асабліва ў савецкія гады, міліцыя працавала па прынцыпе — абы раскрыць злачынства. «Ды хай яно будзе лепш нераскрытым, чым мы яго раскрыем і павесім віну на чалавека невінаватага. Вось гэта павінны ўсе людзі разумець. І дзе б вы ў калектывах ні бывалі, вы павінны аб гэтым казаць. Але калі мы цвёрда перакананыя, што ён здзейсніў злачынства, мала не падасца. Асабліва чыноўнік, чалавек у пагонах (гэта адно і тое ж фактычна) - ім трэба памнажаць на два», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0