21.02.2019 / 12:11

Каля новай станцыі метро пабудуюць самую вялікую паркоўку Беларусі — на 5000 машын 8

Будаўнікі метро расказалі пра тое, як будзе ўзводзіцца кавалак трэцяй лініі — ад «Фрунзенскай» да «Лагойскай».

Адна з ідэй — пабудаваць гіганцкую стаянку на 5000 аўтамабіляў, на якой змогуць пакідаць машыны тыя, хто прыязджае ў Мінск з віцебскай трасы.

«Каб абмежаваць патокі аўтатранспарту, які накіроўваецца з поўначы сталіцы ў цэнтр, у раёне перасячэння Лагойскага тракта і МКАД, бліжэй да гандлёвага цэнтра, прадугледжана будаўніцтва паркоўкі на 5 000 месцаў. Ужо рыхтуецца адпаведны праект. Адлегласць ад яе да «Лагойскай» — 700—800 м. У гарадскіх уладаў пры гэтым застаецца задача зацікавіць людзей, каб ім было выгадна пакідаць машыны на паркоўцы, а ў цэнтр ехаць на метро», — расказаў агенцтву «Мінск-Навіны» намеснік галоўнага інжынера «Мінскметрапраект» Валерый Чаканаў.

Для параўнання, усе стаянкі каля аэрапорта «Мінск-2» разам змяшчаюць каля 4500 аўто.

4
Андрэй. Minsk / Адказаць
21.02.2019 / 13:18
700м идти до метро? Пустая затея...   в Германии если автобусная остановка 300м от жд вокзала, это уже не на вокзале...
1
Serge / Адказаць
21.02.2019 / 14:31
Андрэй. Minsk,от берлинского аэропорта Шонефельд до ж/д станции метров 500
Как они, бедные, мучаются...
Лишь бы подъезд удобный был, а не через буераки как к парковке возле метро Борисовский тракт

2
Serge / Адказаць
21.02.2019 / 14:32
И кстати, там же метро "Слуцкі гасцінец" прямо возле кольцевой, откуда там 800 метров?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру