21.02.2019 / 12:19

Надвор'е на апошнія выходныя зімы: часовае пахаладанне і паўночны вецер 1

Фота Юліі Міцкевіч

Днём у пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца моцны парывісты вецер. Ноччу -7..- 13°С, па паўднёвым захадзе -3..- 6°С, максімальная — днём -2..- 8°С.

23 лютага, у суботу, умовы надвор'я будзе вызначаць халодны скандынаўскі антыцыклон з цэнтрам над Польшчай. Ноччу -6..- 13°С, пры праясненнях да -15°С; максімальная - днём ад -6°С па ўсходзе да + 2С па захадзе.

24 лютага на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны. Ноччу 0..- 6°С, па паўднёвым усходзе пры праясненнях да -9°С, днём -2.. + 5°С, піша pogoda.by

0
Жвір / Адказаць
21.02.2019 / 13:50
Гэтай фоткай НН абвяшчала зіму, і ёй жа з зімою развітваецца...:) А ўвогуле так, пахаладаньне, апошнія жарты Зюзі. Не марнуйце час, бяжыце па шорты, кароткія спаднічкі й адпаведныя акуляры, каб захаваць вочы ад сонца...;)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру