22.02.2019 / 08:40

Беларусь скасоўвае дамову з кітайскім «Эксімбанкам» на будаўніцтва завода

Беларусь вырашыла скасаваць крэдытнае пагадненне з кітайскім «Эксімбанкам» на фінансаванне будаўніцтва завода пад Мінскам, гаворыцца ў пастанове ўрада.

Пагадненне прадугледжвала атрыманне кітайскага льготнага крэдыту на суму больш за $ 190 мільёнаў для фінансавання будаўніцтва завода па вытворчасці пагрузчыкаў ў 2017-2022 гадах, аднак актыўная фаза будаўніцтва пакуль не пачалася.

У Мінфіне заявілі, што рашэнне аб скасаванні пагаднення прынята па ініцыятыве беларускай кампаніі «Амкадор», якая павінна будаваць завод і якая палічыла прыцягненне кітайскага крэдыту немэтазгодным.

«У рамках канцэпцыі па зніжэнні дзяржаўнага доўгу мы падтрымліваем рашэнне», — сказала прэс-сакратар Мінфіна.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру