22.02.2019 / 12:03

Зімбабвэ вырашыла адвязацца ад даляра і ўвесці новую валюту 2

Зімбабвэ, дзе карысталіся далярам ЗША на працягу апошняга дзесяцігоддзя, фактычна зноў уводзіць сваю ўласную валюту. Цэнтрабанк краіны прызнаў, што долары, якія захоўваюцца на рахунках у мясцовых банках, абясцэніліся, паведамляе The Wall Street Journal.

Цэнтральны банк Зімбабвэ ў сераду абвясціў, што лічбавыя даляры, якія захоўваюцца ў электронных банках, а таксама сурагатная валюта, якая афіцыйна называецца даўгавымі распіскамі і прывязаная да амерыканскага даляра, больш не падлягаюць абмену ў суадносінах 1: 1 да даляра ЗША

Кіраўнік Цэнтрабанка Джон Мангудзья заявіў, што ўся сурагатная валюта і электронныя долары будуць пераназваныя ў долары RTGS (Real Time Gross Settlement, валавыя разлікі ў рэальным часе) і будуць таргавацца на новым міжбанкаўскім валютным рынку па адносінах да даляра ЗША і іншых замежных валют.

0
AlesGut / Адказаць
22.02.2019 / 15:31
Яка навіна, а дзе ж каменты. Верагодна, не зразумелі, што адбылося.
Мясцовыя князькі Зімбабы зрабілі рэчайснасьцю тое, аб чым марыць савок - абясцэнілі даляр. Праўда толькі ў межах той Зімбабы і толькі тыя, што негры даверылі сваім князькам

0
Дед Мороз / Адказаць
22.02.2019 / 19:11
это там не помню кто (вроде Шерман если не ошибаюсь) манго хотел выращивать?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру