Пра гэта заявіў 23 снежня кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанні журналістаў у Бярозе (Брэсцкая вобласць).

«Цана на газ для Беларусі будзе падаць. З 1 студзеня да 31 снежня 2009 года яна значна ўпадзе, прыкладна ў 2,5‑3 раза, і ў сярэднім будзе прымальнай для нас.

Каментуючы вынікі перамоваў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, што прайшлі 22 снежня ў Маскве, Лукашэнка канстатаваў, што бакі дамовіліся па ўсіх пытаннях.

Паводле ягоных словаў, у Беларусі ўдзячныя за гэтыя дамоўленасці, і Беларусь у даўгу не застанецца.

«Мы адпрацуем. І гэта знайшло разуменне ў кіраўніцтве РФ.
Хоць спрэчкі былі гарачыя, але мы ў прынцыпе дамовіліся», — сказаў беларускі лідэр.
У той жа час Лукашэнка прызнаў, што перамовы былі цяжкія.

«Сітуацыя складвалася не лепшым чынам на нашу карысць, і тым не менш мы не гулялі супраць Расійскай Федэрацыі. З нашага боку не было ніякіх перакодаў у рашэнні ўсіх пытанняў, якія паставіла перад намі Расія: і ваенна‑палітычных, і сацыяльных, і эканамічных.

Мы прымаем ўсе прапановы і гатовы весці па іх перамовы».

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0