Міністр замежных спраў Уладзімір Макей назваў трызненнем заяву былога генеральнага сакратара НАТА Андэрса Фога Расмусэна пра жаданне Расіі далучыць Беларусь, паведамляе «Інтэрфакс».

«Як можна каментаваць трызненне нейкіх адстаўных службоўцаў, якія ўжо даўно не працуюць і якія страцілі сувязь з рэальнасцю»,

— сказаў Макей журналістам у чацвер у Мінску.

Раней Расмусэн заявіў, што Расія нібыта хоча далучыць Беларусь і за кошт гэтага наблізіцца да межаў Еўропы, і параіў беларускаму народу і кіраўніцтву краіны пачаць рэформы.

Чытайце таксама:

Экс-кіраўнік НАТА: Беларусі пагражае вайна і анексія

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0