21.02.2019 / 19:45

Гомельскі амапавец у свой выхадны прадухіліў згвалтаванне проста пад балконам 7

20 лютага ў Навабеліцы (Гомель) прапаршчык Андрэй Ваявода прадухіліў згвалтаванне і злавіў 20-гадовага гвалтаўніка.

Амапавец пачуў жаночыя крыкі, знаходзячыся дома. Ён хутка выскачыў на вуліцу і ўбачыў, як пад балконам першага паверха суседняга дома мужчына прыціснуў да зямлі жанчыну.

Пабачыўшы міліцыянта, гвалтаўнік паспеў усхапіцца, нацягнуць штаны і кінуцца наўцёкі. Уцякач не рэагаваў на крыкі «Стой, міліцыя!» і схаваўся ў пад'ездзе шматпавярховіка. Гвалтаўнік паспеў дабегчы да ўласных дзвярэй, але адкрыць іх не паспеў — Андрэй Ваявода затрымаў хлопца. Прапаршчык утрымліваў яго да прыбыцця міліцэйскага нараду.

Затрыманым аказаўся гамяльчук 1998 года нараджэння. Распачалі крымінальную справу.

11
Палкоўнік Зэман / Адказаць
21.02.2019 / 19:53
Малайца! Толькi рэба было гвалтаўнiку адразу яйца адарваць!
4
Свободный / Адказаць
21.02.2019 / 21:08
Ну вот настоящий ОМОНовец занимающийся своими обязанностями почет и уважение лишь бы ее стал как некоторые.......
2
фелікс / Адказаць
21.02.2019 / 21:39
А што, іншы, як не амапавец, прайшоў бы міма - хай сабе прыціскае ? Нармальны чалавек гэты амапавец. Наогул персанальна я ад амапаўцаў бачыў меньш гопніцтва, чым ад звычайных участковых. Амапавец траніруецца і ведае, што на любую сілу можа быць іншая сіла. А некаторыя жыватастыя і разбэшчаныя участковыя думаюць, што дзяржава спіша ім любыя паскуствы.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру