Злева направа: кандыдаты ў прэм'еры ад сацыялістаў Зінаіда Грачаная, ад «Годнасці і праўды» Андрэй Нэстасэ, ад «Дзеяння і салідарнасці» Мая Санду і ад Дэмакратычнай партыі Улад Плахатнюк. Фота Unimedia.

Злева направа: кандыдаты ў прэм'еры ад сацыялістаў Зінаіда Грачаная, ад «Годнасці і праўды» Андрэй Нэстасэ, ад «Дзеяння і салідарнасці» Мая Санду і ад Дэмакратычнай партыі Улад Плахатнюк. Фота Unimedia.

Двое апазіцыйных лідараў Малдовы ў чацвер абвінавацілі малдаўскую ўладу ў атручванні — абвінавачванне прагучала ўсяго за некалькі дзён да парламенцкіх выбараў у краіне, піша NewsMaker.

Лідары блока ACUM Мая Санду і Андрэй Нэстасе падазраюць, што ўлада атруціла іх цяжкімі металамі.

Лідары партый «Дзеянне і салідарнасць» (PAS) і «Платформа Годнасць і праўда» (DA) Мая Санду і Андрэй Нэстасе распавялі журналістам, што звярнуліся да лекараў праз праблемы са здароўем. Аналізы паказалі атручэнні цяжкімі металамі, у тым ліку ртуццю.

Кіруючая Дэмакратычная партыя звязала абвінавачванні ў адрас улады з набліжэннем выбараў. «Засталося ўсяго некалькі дзён, і таму ў наш адрас пасыпаліся розныя абвінавачванні, відавочна, неабгрунтаваныя», — сказаў прэс-сакратар дэмакратаў Віталь Гамурар.

24 лютага ў Малдове ўпершыню пройдуць парламенцкія выбары па новай выбарчай сістэме: палова парламента будзе абрана па партыйных спісах, палова — па аднамандатных акругах.

Выбары ў Малдове: праеўрапейскія сілы абышлі сацыялістаў у рэйтынгах, калі аб'ядналіся

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0