У ходзе сутыкненняў пратэстоўцаў з паліцыяй у Каталоніі параненыя амаль 40 чалавек. Таксама пацярпелі не менш за 12 паліцэйскіх. Пратэсты звязаныя з судом над былымі каталонскімі лідарамі ў Мадрыдзе, якія восенню мінулага года абвясцілі пра незалежнасць рэгіёна ад Іспаніі, паведамляе svoboda.org

Паведамляецца, што ў Барселоне адначасова ў некалькіх пунктах сабраліся людзі, якія крычалі лозунгі ў падтрымку незалежнасці рэгіёна.

Так, на адной з цэнтральных плошчаў горада паліцэйскія пачалі наносіць ўдары дубінкамі па групе маладых людзей, якія сталі кідаць у іх камяні. Яшчэ некалькі чалавек селі на рэйкі на чыгуначным вакзале Барселоны, спрабуючы перашкодзіць руху цягнікоў.

Новая хваля пратэстаў ахапіла Каталонію ў лютым, калі ў Мадрыдзе пачаўся суд над былымі кіраўнікамі рэгіёну, якія падтрымалі абвяшчэнне незалежнасці рэгіянальным парламентам: адпаведную рэзалюцыю дэпутаты прынялі ў кастрычніку 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0