Здарэнне адбылося ўдзень 21 лютага на возеры каля в.Верхалессе. Відавочца патэлефанаваў у МНС, што нейкі чалавек праваліўся пад лёд, піша 112.by

Калі кобрынскія ратавальнікі прыбылі да возера, яны заўважылі чалавека ў вадзе за 25 метраў ад берага. Дасталі яго і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі.

Выратаваны 58-гадовы мужчына з папярэднім дыягназам: «агульнае пераахаладжэнне» шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0