22.02.2019 / 11:09

Пад Навагрудкам трэцякласніца пералазіла цераз плот, зачапілася заплечнікам і загінула 2

Трагічны выпадак адбыўся ў Навагрудскім раёне. Там дзяўчынка 2010 года нараджэння, вучаніца 3-га класа, вярталася са школы, паведамляе абласная міліцыя.

Дзяўчынка вырашыла пералезці праз плот. За спінай у дзяўчынкі быў заплечнік. Па збегу абставін партфель зачапіўся за штыкетнік, дзяўчынка павісла, не змагла дастаць нагамі да зямлі і адбылося самаадвольнае ўдушэнне.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

5
Uladzislau / Адказаць
22.02.2019 / 11:48
Жах. Але ж хіба пасля гэтага трэба забараніць заплечнікі?
3
вася чэсных / Адказаць
22.02.2019 / 13:43
Глупая трагедия. Соболезнования родителям. Видимо, причиной стала соединительная лента между шлейками спереди, чтобы они не соскальзывали с плеч. Повод задуматься всем родителям.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру