Аляксандр Лукашэнка чакае ад роты інфармацыйных тэхналогій Вайсковай акадэміі практычных вынікаў, у тым ліку прасоўвання распрацовак на экспарт. Пра гэта ён заявіў, наведваючы сёння гэта падраздзяленне, піша БелТА.

«Нам патрэбны вынік. Гэта можа альбо загінуць за непатрэбнасцю і адсутнасцю выніку ці ж ператварыцца ў вельмі добрае зерне, якое прарасце і дасць добры вынік. Таму нельга загубіць тое, што тут задумана. Вядома, гэта перш за ўсё для арміі. Але трэба ствараць такі прадукт, які можна будзе і прадаць. Вы павінны прадаваць не толькі на ўнутраным рынку, але і на знешнім — экспартам займацца», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Ён даручыў, каб яшчэ больш зацікавіць у развіцці дадзенага кірунку дзейнасці, атрыманыя ад экспарту IT паслуг сродкі пасля выплаты неабходных падаткаў пакідаць у распараджэнні акадэміі і самога падраздзялення.

«Трэба рабіць усё, каб гэтая ідэя не загінула ў зародку. І з ПВТ працуйце больш цесныя. Будуць дапамагаць і павінны дапамагаць», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0