pixabay.com

pixabay.com

Апеляцыйны суд горада Беластока прысудзіў трох жыхароў горада Голдап на паўночным усходзе краіны да турэмнага зняволення — аднаго з іх тэрмінам на адзін год, двух — на 10 месяцаў - за разбойны напад на групу беларусаў, што працуюць у краіне, паведамляе Радыё Польшча.

Напад адбыўся ў красавіку мінулага года. Трое маладых людзей напалі на групу беларусаў, бо ім не спадабалася, што яны размаўлялі па-руску.

На думку пракуратуры, гэта быў напад на глебе нацыянальнай нянавісці, што знайшло пацвярджэнне ў ходзе судовага разбору. Усе асуджаныя раней былі судзімыя за крадзяжы і рабаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0