22.02.2019 / 14:20

«Гэта правакацыя»: МЗС пракаментавала марш нацыяналістаў у Гайнаўцы 11

Марш у 2018 годзе, фота Радыё Рацыя

Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Анатоль Глаз пракаментаваў праварадыкальную акцыю (марш памяці), што мае прайсці ў суботу ў польскай Гайнаўцы — месцы кампактнага пражывання этнічных беларусаў

«Мы ўспрымаем гэтую інфармацыю, мякка кажучы, з вялікім шкадаваннем. Асабліва на фоне нядаўняга аб'ектыўна значнага візіту ў Польшчу нашай дэлегацыі пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча», — адзначыў А. Глаз.

Чытайце: Што за вёска Залешаны і чаму яе наведае Мясніковіч?

«Бандфармаванні пад кіраўніцтвам ваеннага злачынцы Рамуальда Райса, вядомага пад псеўданімам «Буры», якога плануюць праслаўляць нацыяналісты падчас так званага маршу «выклятых салдат», у 1946 годзе зрабіла крывавы рэйд па Падляшшы, у выніку якога былі спалены пяць вёсак і забітыя 79 мірных жыхароў краю».

«Такіх злачынцаў нельга атаясамліваць з барацьбой за незалежнасць Польшчы, іх дзейнасць носіць рысы генацыду. Па гэтай прычыне мы выступалі і выступаем супраць гларыфікацыі і дзеля ўшанаваньня памяці Рамуальда Райса і яго салдат.

Марш 23 лютага ў горадзе, дзе кампактна пражываюць этнічныя беларусы, у тым ліку нашчадкі тых, хто загінуў з-за «Бурага», - гэта правакацыя, накіраваная на стварэнне напружанасці, канфліктаў на нацыянальнай, рэлігійнай і гістарычнай глебе паміж беларусамі і палякамі.

Выказваем надзею, што прадстаўнікі ўладаў і грамадзяне Польшчы змогуць даць падобным акцыям належную ацэнку, выступіць супраць іх правядзення і не дапусціць арганізацыі такіх мерапрыемстваў у далейшым, забараніўшы іх на заканадаўчым узроўні», — гаворыцца ў адказе МЗС.

***

Нагадаем, што днямі акруговы суд у Беластоку скасаваў рашэнне бурмістра Гайнаўкі забараніць марш памяці «жаўнераў выклентых». Марш мае адбыцца 23 лютага, калі ў Польшчы адзначаюць дзень памяці антынацысцкага і антысавецкага падполля і Арміі Краёвай.

У Гайнаўцы марш выклікае абурэнне часткі жыхароў. Сваімі карнымі акцыямі партызаны «Бурага» ў 1946—1947 гадах спрабавалі адстрашыць людзей ад супрацы з камуністычнымі ўладамі і выклікаць выезд праваслаўных з Падляшша ў БССР.

Беларуская памяць пра «жаўнераў выклентых»

24
Vox Populi / Адказаць
22.02.2019 / 14:27
Вы адразу перастаньце шанаваць злачынцаў - Леніна, Сталіна, Дзяржынскага, Кнорына і іншых катаў, а вотым нешта Палякам кажыце!
10
Брудны / Адказаць
22.02.2019 / 14:37
Раю тым, хто да гэтай пары наiуна ды памылкова лiчыць палякау цi рускix братамi, падумаць у вольны час, цi аб сяброустве ды павазе кажуць iх дзеi, а вельмi часта i словы
38
Жвір / Адказаць
22.02.2019 / 14:53
А нашы туды на закупы шчэ езьдзяць, грошы ім возяць. Ды зачыніць мяжу з Польшчай трэба нафік.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру