22.02.2019 / 14:44

Курсантка нечакана спытала ў Лукашэнкі, ці не хочацца яму ўсё кінуць 13

president.gov.by

Сёння курсантка ў Вайсковай акадэміі спытала кіраўніка краіны, што яму дапамагае для разгрузкі эмацыйнага напружання і ці не хацелася калі-небудзь проста ўсё кінуць, заўважыла sb.by.

«Я не маю нават права так думаць, — адказаў Лукашэнка. — Але ў жыцці кожнага чалавека бывае такі настрой — жаданне кінуць усё. Адныя лекі ад гэтага: не спяшацца. Менавіта гэта я рэкамендую ў такой сітуацыі кожнаму. Пераначуй з гэтай думкай. Раніцай заўсёды цалкам іншы пункт гледжання: бо эмоцыі сышлі».

«Ніколі не спяшайцеся! Нават перад тым, як узяць стрэльбу ў рукі, трэба падумаць. І не апускайце ніколі рукі, выхад заўсёды знойдзецца. Паверце, бязвыхадных сітуацый не бывае!» — дадаў кіраўнік краіны.

5
Той самы / Адказаць
22.02.2019 / 14:57
Ну куды ж мы без цябе - "прападзём", абрыдлы ты наш...
5
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
22.02.2019 / 15:20
Кінуць абсалютную уладу і жыццё султана? Курсантка мабыць з глузду з'ехала.
5
ЯНКА / Адказаць
22.02.2019 / 15:20
★ А я б спытаў: ці ня хочацца яму ўсіх кінуць? (Што? Ужо..?) ★
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру