У Кіраўскім раёне на рацэ Друць у непасрэднай блізкасці ад Чыгірынскага вадасховішча дзяржінспектары затрымалі жыхара райцэнтра з буйным, але незаконным уловам, піша Звязда.

Нягледзячы на ​​тое, што само вадасховішча яшчэ пакрыта лёдам, рыбак-нелегал выбраў месца на рацэ каля ГЭС, дзе была адкрытая вада, і ўстанавіў там тры сеткі даўжынёй больш за 300 метраў. У іх патрапіла 173 асобіны рыбы — густеры, ляшча, акуня і іншай. Усяго на 23 кілаграмы.

За здабычу рыбы сеткамі ў дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа. У парушальніка канфіскаваны лодка і аўтамабіль. Яму трэба будзе выплаціць каля 7 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі нанесенай прыродзе шкоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0