22.02.2019 / 16:11

Лукашэнка: У Венесуэле дапусцілі шмат памылак 5

Беларусь распрацоўвала для Венесуэлы план абароны і дапамагала развіваць эканоміку, распавёў Аляксандр Лукашэнка сёння ў Ваеннай акадэміі, піша БелТА.

«У Венесуэле дапусцілі шмат памылак. Уга Чавес быў маім сябрам, і я яму казаў пра некаторыя памылкі. Ён часта раіўся, у тым ліку ў ваенным плане, прыязджаў да нас», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, як аднойчы ранейшы лідар Венесуэлы папрасіў беларускі бок дапамагчы ў рэарганізацыі арміі. У Венесуэлу накіравалі групу беларускіх вучоных і вайсковых спецыялістаў, яны заняліся распрацоўкай плана абароны краіны, зыходзячы з мясцовых умоў.

Вялікая памылка венесуэльскіх улад, на думку Лукашэнкі, заключаецца ў тым, што яны ўпусцілі эканамічную сферу.

Беларусь падтрымлівала Венесуэлу ў будаўніцтве заводаў, жылых мікрараёнаў.

«Яны сядзяць на нафце, прыродным газе і не выкарыстоўваюць яго, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Чавес сышоў, цана на нафту ўпала, пайшлі праблемы».

0
Ёпрст / Адказаць
22.02.2019 / 17:16
Неяк яшчэ за часамі Саўка чытаў, што дурням ніякія грошы не дапамогуць!
2
Туш / Адказаць
22.02.2019 / 17:36
Лукашэнка нейкую польскую фальшыўку распаўсюджвае. Ня мог Чавес памыляцца, тым больш у эканамічнай сферы. Ён рабіў усё правільна, будаваў сацыялізм. Мільёны венесуэльцаў падтрымалі Чавеса у яго памкненнях зрабіць Венесуэлу беднай гаротнай краінай. Не здарма ж яму парк у Каменай Горцы паставілі. Бо ён наш брат па розуму. Мы таксама будуем сацыялім з чалавечаскім ліцом. Вшывых блох не перамаглі, затое стратныя калгасы на месцы і спітая мёртвая вёска. Можа яйцэгаловыя праграмісты стануць нам апорай, но эта не точна. Нацянальная ідэя папіццот яшчэ жывая і амаль дасягнута, трэба толькі зацягнуць паясы і пачакаць яшчэ дзесяць гадочкаў, бо ў свеце эканамічэскій крызіс.  
2
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
22.02.2019 / 19:52
Памылка толькі адна - прытрымліванне чырвоным ідэям, замест сучасным рыначным. Беларусь ідзе па тым жа самым шляху. 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру