27.02.2019 / 22:40

Шукаем таго ці тую, хто будзе пісаць класныя тэксты ў «Нашу Ніну» — дасылайце рэзюмэ 14

Nina.nn.by — наш спецыяльны праект, арыентаваны на жаночую аўдыторыю. Мы рыхтуем яго «перазагрузку» і шукаем у штат чалавека, які дасць яму новы імпульс для развіцця, прыўнясе сваё бачанне, прапануе ідэі, як яго развіваць.

Мы вітаем ініцыятыву і крэатыў, жаданне рабіць больш і лепш, імкненне самаўдасканальвацца.

Што патрэбна ад кандыдатаў:

  • добрае валоданне беларускай мовай;
  • разуменне спецыфікі (найлепш, калі вы адразу ў рэзюмэ прапануеце тры-чатыры тэмы матэрыялаў);
  • досвед працы ў журналістыцы (абавязкова апішыце яго ў рэзюмэ).

Што мы гарантуем:

  • сяброўскі калектыў, аб’яднаны супольнымі каштоўнасцямі;
  • офіс у цэнтры Мінска;
  • заробак, вышэйшы за сярэдні (канкрэтныя сумы будуць абмяркоўвацца падчас сумоўя з улікам досведу кандыдата і нагрузкі).

Дасылайце рэзюмэ на nn@nn.by з пазнакай «Вакансія ў Ніне». Будзе выдатна, калі вы ў ім таксама ў некалькіх сказах акрэсліце, чаму вы б хацелі працаваць менавіта ў «Нашай Ніне», чаму для вас гэта важна.

Гэта ваш шанец!

9
Брудны / Адказаць
22.02.2019 / 19:47
 а пiсаць можна будзе тольки пра прыватнае жыцце  невядомых "зорак", няголеныя ногi/падпахi, феминистак ды "арганик-лайфстайл"?

То я паляцеу страцыць рэзюмэ)))
5
Helgi / Адказаць
22.02.2019 / 20:02
таго ці тую...

гэта ў вас так журналісты называюцца?
7
Туш / Адказаць
22.02.2019 / 20:19
Брудны, Вы занадта касерватыўны. Вы забыліся на бодзіпазітыў, йогу , мі ту і праблемы падлеткаў трассэксуалаў. Ня ведаю, ці вас дапусцяць да пяра. Столькі важных рэчаў вы прапусцілі.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру