Nina.nn.by — наш спецыяльны праект, арыентаваны на жаночую аўдыторыю. Мы рыхтуем яго «перазагрузку» і шукаем у штат чалавека, які дасць яму новы імпульс для развіцця, прыўнясе сваё бачанне, прапануе ідэі, як яго развіваць.

Мы вітаем ініцыятыву і крэатыў, жаданне рабіць больш і лепш, імкненне самаўдасканальвацца.

Што патрэбна ад кандыдатаў:

  • добрае валоданне беларускай мовай;
  • разуменне спецыфікі (найлепш, калі вы адразу ў рэзюмэ прапануеце тры-чатыры тэмы матэрыялаў);
  • досвед працы ў журналістыцы (абавязкова апішыце яго ў рэзюмэ).

Што мы гарантуем:

  • сяброўскі калектыў, аб’яднаны супольнымі каштоўнасцямі;
  • офіс у цэнтры Мінска;
  • заробак, вышэйшы за сярэдні (канкрэтныя сумы будуць абмяркоўвацца падчас сумоўя з улікам досведу кандыдата і нагрузкі).

Дасылайце рэзюмэ на [email protected] з пазнакай «Вакансія ў Ніне». Будзе выдатна, калі вы ў ім таксама ў некалькіх сказах акрэсліце, чаму вы б хацелі працаваць менавіта ў «Нашай Ніне», чаму для вас гэта важна.

Гэта ваш шанец!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0