Орша павінна стаць комплексным пілотным праектам зялёнага горада, заявіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык, паведамляе БелТА.
«Орша павінна стаць для міністэрства комплексным пілотным праектам зялёнага горада, які мы зможам пераносіць на іншыя гарады, у першую чаргу на 11 буйных гарадоў, вызначаных у краіне як пункты эканамічнага росту»,
— сказаў Андрэй Худык.
Экалагічную кампанію «Уладкуем малую радзіму» ў 2019 годзе плануецца працягнуць.