22.02.2019 / 18:00

Расія прапаноўвала італьянскаму віцэ-прэм'еру 3 мільёны еўра на выбары 3

Расія рыхтавалася дапамагчы італьянскаму віцэ-прэм'еру Матэа Сальвіні дасягнуць поспеху на выбарах у Еўрапарламент у маі падпольным фінансаваннем у памеры 3 мільёны еўра для яго партыі «Ліга Поўначы». Пра гэта гаворыцца ў расследаванні L'Espresso.

Грошы павінны былі паступаць праз пагадненне аб пастаўках дызельнага паліва, складзенае паміж расійскай дзяржаўнай кампаніяй і памочнікам Сальвіні Джанлукам Саваіні ў Маскве ў кастрычніку мінулага года.

Саваіні здзейсніў дзясяткі паездак у Маскву, Крым і на Данбас і з самага пачатку ўзначальваў перамовы па расійскім фінансаванні Сальвіні, гаворыцца ў матэрыяле.

Журналісты сачылі за сустрэчай Саваіні з расейцамі ў Маскве, якую ў Сальвіні не афішавалі. Гаворка ішла пра пастаўкі 250 тысяч тон расійскага паліва італьянскай кампаніі.

0
Дед Мороз / Адказаць
22.02.2019 / 19:37
Это Росия. Ничего удивительного - то FIFA чиновников подкупили, то итальянского вице премьера... взятки, откаты, распил, доставка кокса правительскими бортами и т.д. Скрэпно! Что ещё сказать...
3
Палкоўнік Зэман / Адказаць
23.02.2019 / 09:07
###Журналісты сачылі за сустрэчай Саваіні з расейцамі ў Маскве, якую ў Сальвіні не афішавалі. ### Паважаныя, вы ўжо зусім ФСБ ні ў што не ставіце! Такога роду перамовы ідуць пад прыкрыццём спецслужбаў, таму журналісты могуць напісаць усё што заўгодна, але сачыць яны сапраўды не маглі. Паверце мне на словы :)
0
Юджын / Адказаць
23.02.2019 / 09:14
І ў Беларусі яны палітыкаў купляюць. Пачынаючы з "гаранта" і заканчваючы некаторымі нібыта апазіцыянерамі. Прычым выглядае ўсе так, што вельмі многімі "апазіцыянерамі". Таму, толькі Зянон, толькі БНФ!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру