22.02.2019 / 19:19

На венесуэльска-бразільскай мяжы пачаліся сутыкненні — загінула жанчына 7

У Венесуэле на мяжы з Бразіліяй у сутыкненнях з сіламі бяспекі загінула адна жанчына, яшчэ больш за дзесяць чалавек атрымалі раненні, перадае AP.

Прадстаўнікі індзейскага народа пемон уступілі ў сутыкненні з Нацыянальнай гвардыяй Венесуэлы і арміяй, якія перасоўвалі танкі да мяжы з Бразіліяй.

Сілавікі стралялі ў пратэстоўцаў гумовымі кулямі і ўжылі слёзатачывы газ.

У выніку загінула мясцовая прадстаўніца амерыканскага народа пемон. Тузін чалавек даставілі ў бальніцу.

21 лютага дыктатар Нікалас Мадура загадаў закрыць мяжу з Бразіліяй праз намеры лідараў апазіцыі завезці замежную гуманітарную дапамогу.

0
Дед Мороз / Адказаць
22.02.2019 / 19:51
Ну что Мадура, догулялся?! Своих граждан танками давить.... ужас...
23
вася чэсных / Адказаць
22.02.2019 / 21:11
Дед Мороз, дедушка, маразм настиг? Военные будут охранять границы чтобы не пропустить под видом гуманитарки поставки вооружений для развязывания гражданской войны. А индейцев в своих целях американцы научились использовать еще со времен войны в Никарагуа. Система работает.
0
Ale / Адказаць
23.02.2019 / 01:40
вася чэсных, што вы Чэсных, то зразумела. а вы ў іх кім? нешта ў вас шмат вольнага часу для вывучэньня лацінаамерыканскай гісторыі і бясплатных лекцый на форуме. і за пагрузкай зброі пад відам гуманітаркі прасачылі, нада ж... калі толькі ўсё пасьпяваеце?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру