22.02.2019 / 20:06

Гомельскія памежнікі затрымалі двух нігерыйцаў, якія ў пошуках лепшага жыцця хацелі незаконна трапіць ва Украіну 2

13 лютага памежнікі ў Новай Гуце выявілі дваіх грамадзян Нігерыі. Высветлілася, што ў іх няма нават беларускіх віз.

Замежнікі прыехалі ў Беларусь з Расіі, каб далей перабрацца ва Украіну ў пошуках лепшых умоў для жыцця.

Нігерыйцаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл знаходжання. Іх дэпартавалі з краіны з забаронай уезду ў Беларусь на 5 гадоў.

3
Брыдкая пачвара / Адказаць
22.02.2019 / 22:12
Мусіць, наслухаліся Парашэнкі пра райскае жыцце на Украіне і свабодны выезд у Эўропу.
1
Палкоўнік Зэман / Адказаць
23.02.2019 / 08:58
Гэтыя небаракі напэўна компас згубілі, таму і пайшлі ў бок Украіны шчасце шукаць.:)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру