22.02.2019 / 22:01

Расійскія спартыўныя журналісты раскрытыкавалі арганізацыю біятлоннага турніру ў Раўбічах а вы лічыце іх прэтэнзіі справядлівымі? 28

У Мінску стартаваў чэмпіянат Еўропы па біятлоне. Усе прадстаўнікі зборнай Расіі ў адзін голас казалі, што збор у Італіі быў максімальна прадуктыўным для каманды. На справе ж выйшла зусім інакш. На не самым высокім па ўзроўні турніры здарыўся чарговы правал, прытым што расіяне прыехалі ў Мінск асноўным складам.

Фота: dili.by.

«Але спартыўныя праблемы адышлі на другі план у параўнанні з той жудасцю, якая адбываецца ў Раўбічах з арганізацыяй»,

піша журналіст расійскага сайта championat.com Аляксандр Говараў.

Падрабязнасці паведаміў журналісту ў прыватнай перапісцы яго калега і вядомы ў біятлонных колах фатограф Андрэй Іваноў, які знаходзіцца на месцы падзей.

Журналіст адзначае, што на ўваходзе расейцаў прымушалі распранацца.

«І такое было не толькі са мной. Майго знаёмага прадстаўніка адной са зборных ўзмоцнена прымушалі выняць усе рэчы з заплечніка. Проста вопратку, якая нармальна прамацвалася рукамі. Прыбор для выяўлення металу «наглядчык» не выкарыстоўваў. Ён проста валяўся на мокрым стале. Людзей абурала некампетэнтнасць гэтага чалавека»,

— распавядае Іваноў.

Далей фатограф адзначае, што арганізатары нібыта не прадугледзелі паркоўкі для аўтамабіляў. Са слоў Іванова, у Раўбічах адбывалася літаральна наступнае.

«Арганізатары зараўнавалі ўздоўж абочыны пясчаную паласу для стаянкі аўтамабіляў. Прыехаў крыху раней — заняў месца. Спазніўся — прабачце. Сёння +4°С, магчымы дождж, і пясочак ператвараецца ў гразь, у якой аўтамабіль захрасае наглуха. Далей ёсць 100-150 метраў да пераходу, які заканчваецца ледзяной сцяжынкай уніз, досыць стромка. Дождж да вечара, магчыма, змые лёд, але днём трэба быць асцярожным», — піша Іваноў.

29
Гражданин России / Адказаць
22.02.2019 / 22:11
ну, вядома ж, прэтэнзіі цалкам справядлівыя. Прыватная ахова не мае права патрабаваць, каб вынімалі з заплечніку рэчы і дэманстравалі гэтаму адстаўному міліцэйскаму пацуку. Гэта не толькі ў Раўбічах, гэта ў Чыжоўцы-арэне - стаіць прыватны ахоўнік, у якога на твары напісана, што ён усё сваё жыццё, аж да пенсіі ў 45 гадоў, людзям на допытах пальцы ламаў, ідзеш у трэнажорную залу: "Откройте сумку!". Яму ж трэба паглядзець, відавочна, ці свежыя я шкарпэткі і трусы ўзяў. Асабісты дагляд робіцца па законе у прысутнасці двух панятых міліцыяй, а не прыватнай аховай. У гэтых дэгенератаў, перш-наперш, трэба цікавіцца, ці ведаюць яны 1. Што такое закон? 2. Хто такія яны. Гэта беларусы (пакорлівая нацыя) разбэсцілі ўсю гэтую навалач. Нічога. Хутка ўсё скончыцца. 
10
микола / Адказаць
22.02.2019 / 22:18
Кремлёвских  террористов-журналистов-пропагандистов  вообще  в  РБ  пускать  нельзя.  
12
Бел / Адказаць
22.02.2019 / 22:27
А па БТ пакажуць што гэта быу лепшы чэмпiянат у гiсторыi...
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру