23.02.2019 / 08:57

Мір і спакой гарантаваны: Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём абаронцаў Айчыны 4

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём абаронцаў Айчыны.

«Гэта свята ўвасабляе сабой ратную доблесць нашага народа і пераемнасць пакаленняў у самаадданым служэнні Радзіме. За гады незалежнасці ў краіне была створана сучасная, аснашчаная найноўшымі ўзорамі ўзбраенняў і тэхнікі армія, здольная эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы і даць дастойны адпор любому агрэсару», — гаворыцца ў віншаванні.

«Перакананы, што ваенная арганізацыя дзяржавы надзейна гарантуе яе бяспеку ва ўмовах новых глабальных выклікаў і пагроз, а мір і спакой на беларускай зямлі будуць гарантаваны і ў далейшым, бо абарона Айчыны ў нас мае ўсенародны характар», — мяркуе Лукашэнка і зазначае, што ў год 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гэта святочная дата набывае асаблівую значнасць. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Ёпрст / Адказаць
23.02.2019 / 10:43
Браў бы прыклад са Швэйцарыі. Нейтральная краіна і у кожнай хаце зброя, таму і "іхтамнетаў" сапраўды нету :-)
1
siarjuk / Адказаць
23.02.2019 / 12:39
23 лютага - не наша сьвята.Напрыклад, я яго проста ігнарую, хоць і давялося паслужыць у савецкім войску. Трэба пазбаўляцца саўковых датаў, уводзіць свае, заснаваныя на сапраўдных падзеях, а не на прапагандзе.
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
23.02.2019 / 15:03
"ратную доблесьць нашага народа " сімвалізуе зусім іншая дата...
Альбо- даруйце, панове, страшная кансьпіралягічная версія- Лукашэнка 23-га лютага сьвяткуе гадавіну заснаваньня БКА?гэта было б ...забаўна...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру