Здарэнні77

«Убачылі на плоце заплечнік, а там яна»: падрабязнасці трагедыі пад Навагрудкам

Трагедыя адбылася ў Навагрудскім раёне. Вучаніца 3-га класа вярталася са школы дадому. Дзяўчынка з заплечнікам вырашыла пералезці праз плот. «Гэта трагедыя для ўсяго нашага аграгарадка. Усе ў шоку», — кажуць kp.by забітыя горам мясцовыя жыхары.

Фота мае ілюстрацыйны характар

— Па збегу абставінаў партфель зачапіўся за штыкетнік драўлянага плота, дзіця павісла, не дастаўшы да зямлі нагамі. Паводле папярэдняй версіі, далей адбылося самаадвольнае ўдушэнне. На жаль, на дапамогу дзяўчынцы прыйсці не было каму, яна памерла, — паведаміла прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Як даведалася «Камсамолка», загінулая дзяўчынка са шматдзетнай сям'і. Яе мама працуе тэхнічкай у школе, дзе вучылася дзяўчынка.

— Чамусьці яна пайшла дадому не звычайным шляхам, а далёкай дарогай. А потым збочыла і пайшла, як мы кажам, агародамі. Яна вырашыла пералезці праз суседскі плот, — распавяла мясцовая жыхарка. - Да пяці гадзін яе не было дома. Мама сказала, што дачка ўжо пайшла дадому. Таму бацька пайшоў яе шукаць. Убачылі на плоце заплечнік, а там яна…

Па словах мясцовых, у дзіцяці быў звычайны заплечнік. А вось драўляны плот, на якім знайшлі дзяўчынку, быў вышэйшым за яе рост.

— Хтосьці кажа, што яна хацела адкрыць калітку, але не змагла даскочыць і зачапілася … Хтосьці кажа, што заплечнік быў з аднаго боку плота, а яна вісела з другога. На пахаванне збіраецца ўся школа. Усе дзеці, настаўнікі, — уздыхаюць у аграгарадку. — Дзяўчынка была вельмі актыўнай, вясёлай, абаяльнай, таварыскай.

— Праводзіцца праверка па гэтым факце, — распавялі «Камсамолцы» ў Следчым камітэце.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць