23.02.2019 / 10:34

Прэзідэнцкая гонка ва Украіне, новыя рэйтынгі: атакі расійскіх СМІ на Парашэнку даюць адваротны эфект 37

Сімпатыі Расіі на ўкраінскіх выбарах абазначыліся: расійскія СМІ атакуюць прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку і маўчаць пра ягоных канкурэнтаў. Аднак такія атакі толькі дапамаглі Парашэнку ўмацаваць свой імідж дзяржаўніка.

Новае апытанне грамадскай думкі, праведзенае аўтарытэтным Цэнтрам сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў «Соцыс», паказала, што адрыў Парашэнкі ад Зяленскага скараціўся, а Юлія Цімашэнка, наадварот, адстае.

Сярод тых, хто абавязкова будзе галасаваць і вызначыўся з выбарам, 23,8% апытаных аддалі б галасы за Уладзіміра Зяленскага, 20,3% — за Пятра Парашэнку, 15,9% — за Юлію Цімашэнка.

Каля 20% выбаршчыкаў яшчэ не ведаюць, за каго аддадуць свой голас, і такая ж колькасць вагаецца, ці ісці на выбарчыя ўчасткі.

На старце прэзідэнцкай гонкі наперадзе ішла Цімашэнка.

Рэйтынгі астатніх кандыдатаў застаюцца практычна нязменныя.

Юрый Бойка, які абапіраецца на прарасійскіх выбарцаў усходу і поўдня, збірае 11,5%.

Былы міністр абароны Грыцэнка, якога падтрымліваюць антыалігархічныя і празаходнія колы, — 6,6%.

Папуліст Ляшко можа разлічваць на 5,5%.

Мэр Львова Садовы набірае 3,2% галасоў.

Кандыдат ад нацыяналістаў з аб'яднання «Свабода» Кашулінскі можа разлічваць толькі на 0,9% галасоў. Не сабралі падтрымкі і былы кіраўнік Службы бяспекі Украіны Налівайчанка ды паплечнік Юшчанкі Раман Бяссмертны, якія таксама арыентуюцца на патрыятычны электарат. Галасы нацыянал-дэмакратаў усё ж акумулююць Парашэнка, Грыцэнка і Садовы.

Пятро Парашэнка карыстаецца найбольшай падтрымкай у Кіеве, на захадзе і ў цэнтры Украіны. Ён у сваёй агітацыі робіць акцэнт на ўмацаванне арміі і нацыянальнай ідэнтычнасці. У прыватнасці, яму ўдалося дабіцца прызнання аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Акрамя таго, Парашэнка падкрэслівае, што ўдалося дабіцца эканамічнай стабілізацыі, заробкі растуць. Крытыкі Парашэнкі вінавацяць яго ў кансервацыі алігархічнага кантролю над эканомікай і вывадзе сродкаў у афшоры.

Зяленскі найбольш папулярны на поўдні і ўсходзе Украіны, за яго гатовы галасаваць пратэставы электарат. Крытыкі адзначаюць яго цесную сувязь з алігархам Ігарам Каламойскім. Шоу Зяленскага выходзіць на тэлеканале, які належыць Каламойскаму. Акрамя таго, ставіцца пад сумнеў здольнасць Зяленскага быць галоўнакамандуючым і крытыкуюць яго няўменне гаварыць па-ўкраінску. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Сяргей Гезгала; калаж з сайта Главред

37
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
23.02.2019 / 10:55
Ну тое, што Парашэнка пойдзе на другі тэрмін, да бабкі не хадзі. Ён стварае уражанне сурьёзного і разважлівага мужыка. Ды і і на выгляд такі сапраўдны мужык. Зяленскі - блазан са сваёй блазанскай папулярнасцю. Цімашэнка - гарлапанка, якая даўно выйшла ў тыраж. У Францыі Ліпэніха таксама да выбараў мела высокі рэйтынг. А потым разгромна прайграла Аланду.
24
Аляксандр comrade / Адказаць
23.02.2019 / 11:18
Я бы за Садового или Бессмертного был. Но учитывая расклад, надо голосовать за Порошенко. Ведь первым 2м всё равно ничего не светит, а получить второй тур Зеленский-Тимошенко..... ну так себе перспективка. Может Зеленский и неплохой был бы президент, но уж очень мутный. Я не считаю, что артист не может быть президентом. Но бы если он демонстрировал четкую позицию всегда как Вольский например или Вакарчук. А так непонятно что за что про что. Мутный какой-то. Выбирать кота в мешке только потому что все эти старые знакомые рожи опротивели можно было бы, если б не война. А в сегодняшних условиях ошибка может дорого стоить.
67
Вікент / Адказаць
23.02.2019 / 11:19
Шосці гэты соціс, намуціў чагосці. Шакаладны, мабыць, праплаціў пахвалы. 
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру